У Рэспубліцы Беларусь на 1 студзеня 2024 года зарэгістраваны 1973 грамадскія аб'яднанні і 19 прафсаюзаў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 г. «Аб асновах грамадзянскай супольнасці» Міністэрствам юстыцыі да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах, аднесены Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Адмысловымі формамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца:
абранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў прадугледжаным законам парадку;
правядзенне сустрэч з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, прамых тэлефонных ліній, дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, выязных прыёмаў грамадзян у мэтах збору і выпрацоўкі прапаноў для вынясення на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу;
удзел у рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) - адзіны нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб'яднанне галіновых прафсаюзаў з агульнай колькасцю каля 4 млн чалавек.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» налічвае ў сваіх шэрагах больш за 225 тыс. чалавек. У аб'яднанне ўваходзяць 6 абласных, Мінскае гарадское, 148 раённых, гарадскіх і раённых у гарадах арганізацый, а таксама 13 арганізацый па вытворчаму прынцыпу. Колькасць першасных арганізацый складае больш за 8,6 тыс.
У Беларусі актыўна развіваецца маладзёжны рух. Найбуйнейшымі і найбольш уплывовымі з арганізацый з'яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
БРСМ аб'ядноўвае звыш 360 тыс. юнакоў і дзяўчат, у шэрагах піянерскай арганізацыі знаходзяцца больш за 620 тыс. дзяцей і падлеткаў.
Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны прымаюць ветэранскія, жаночыя і спартыўныя арганізацыі.
У Беларусі працуе каля 350 дабрачынных арганізацый, 85 арганізацый аб'ядноўваюць прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.
КОНСУЛЬТАЦИЯ ИЛИ ЗАКАЗ
ОТКЛИК НА ВАКАНСИЮ
СТАТЬ ДИЛЕРОМ
КАНСУЛЬТАЦЫЯ АБО ЗАМОВУ
ВОДГУК НА ВАКАНСІЮ
СТАЦЬ ДЫЛЕРАМ
BECOME A DEALER
RESPONSE TO VACANCY
CONSULTATION OR ORDER