Я пагаджаюся на выкарыстанне cookies для персаналізацыі рэкамендацый і збору статыстыкі.

Адзіны дзень інфармавання

У выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254 у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права работнікаў на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, аб выніках дзейнасці органаў мясцовай улады, трэці чацвер кожнага месяца праводзіцца адзіны дзень інфармавання. Да яго правядзення прыцягваюцца работнікі дзяржаўных органаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя і адукацыі, дзеячы навукі, культуры і мастацтва, лектары рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды».

ПРАКТЫКА ПАДРЫХТОЎКІ І ПРАВЯДЗЕННЯ АДЗІНЫХ ДЗЕНЕЙ ІНФАРМАВАННЯ

Адна з найбольш актыўных форм ідэалагічнай работы - сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і дакладчыкаў з працоўнымі калектывамі ў рамках адзінага дня інфармавання.


Адзіны дзень інфармавання - гэта комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца штомесяц (кожны трэці чацвер месяца), якія праводзяць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і запрошаныя дакладчыкі.


Роля адзіных дзён інфармавання, на якіх выступаюць сябры інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, вельмі вялікая. Яны з'яўляюцца эфектыўным звяном «зваротнай сувязі» з людзьмі, тлумачаць іх правы і абавязкі, палітыку дзяржавы і рашэнні мясцовых улад; у ходзе правядзення адзіных дзён інфармавання адбываецца абмен думкамі па найбольш актуальных грамадскіх пытаннях, не застаюцца па-за ўвагай праблемы горада, рэспублікі, працоўнага калектыву. Прапановы, заўвагі і просьбы, якія паступілі, абагульняюцца, па іх прымаюцца меры, кантралюецца іх выкананне.


Адзіныя дні інфармавання, як ніякая іншая форма працы, дазваляюць развіваць плённае ўзаемадзеянне ўлады і грамадзян краіны. У кожным канкрэтным выпадку дасягаецца яшчэ адзін эфект: апярэджваецца незадаволенасць жыхароў. Многія пытанні, агучаныя на адзіным дні інфармавання, вырашаюцца больш аператыўна, а людзі пераконваюцца ва ўважлівым стаўленні кіраўнікоў да іх праблем. Вельмі важна, калі кожны чалец працоўнага калектыва рэальна бачыць, што мясцовая ўлада гатова вырашаць яго праблемы. Практыка пры гэтым паказвае, што любое пытанне заўсёды прасцей вырашыць на месцы, у працоўным парадку, чым бюракратычнымі метадамі.

 

Асноўнымі задачамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з'яўляюцца:

 

  1. Растлумачэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы і асноўных напрамкаў праводзімай дзяржаўнай палітыкі.

  2. Шырокае інфармаванне грамадзян краіны аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.

  3. Вывучэнне грамадскай думкі і аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.

  4. Вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце сярод працоўных калектываў і навучэнцаў.

  5. Аказанне метадычнай і арганізацыйнай дапамогі членам груп, забеспячэнне кантролю за іх дзейнасцю.

  6. Вывучэнне і абагульненне вопыту ідэалагічнай і інфармацыйнай работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, падрыхтоўка рэкамендацый па ўдасканаленні іх дзейнасці.

  7. Разгляд зваротаў грамадзян, якія паступілі ў ходзе адзіных дзён інфармавання; рэагаванне на аналіз заяў, скаргаў падчас выступаў сяброў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.